«Беларускі Нік Вуйчыч» сведчыў у Менску пра Хрыста

59692353_2337170986306300_5129843113673621504_n

Сяргей Сапоненка, паралізаваны з дзяцінства, паэт, і вернік баптысцкай царквы з Гомеля, які зараз жыве ў ЗША, выступіў на вечарыне ў Мінску са сваімі вершамі і спевамі.

Сяргей атрымаў цяжкую родавую траўму, нарадзіўся мёртвым, і толькі праз 40 хвілінаў пасля нараджэння ажыў. Дыягназ — ДЦП. Дактары прапаноўвалі бацькам адмовіцца ад цяжкага дзіцяці, але яны забралі яго дахаты. У 19 і 22 гады Сяргей зноў быў ледзь уратаваны ад смерці — і паверыў у Бога.

Бацька змайстраваў яму адмысловы абруч для галавы з «клювам» з дроту, якім Сяргей змог працаваць за кампутарам, чытаць і запісваць свае вершы. Сяргей спісаўся праз інтэрнэт з Тамарай, якая даглядала дачушку з інваліднасцю — і пераехаў да яе ў ЗША. У 2012 годзе ў іх нарадзілася дачка Даніэла.

Сяргей Сапоненка вядзе міжнароднае служэнне. 10 кнігаў ягоных вершаў выдадзены, на ягоныя вершы напісана больш як 300 спеваў, апублікаваны шэраг кліпаў.

У Мінск прыехалі прыхільнікі творчасці Сяргея з Архангельска, вернікі-баптысты, якія чыталі ягоныя вершы і спявалі песні. У Сяргея запланаваны цэлы тур па беларускіх гарадах, з сабой ён вязе падарункі для дзіцячых дамоў.

Скразная тэма творчасці Сяргея Сапоненкі — ласка Божая да чалавека.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі