У Буркіна-Фасо падчас нападу на хрысціянскую грамаду быў забіты святар
У Буркіна-Фасо падчас нападу на хрысціянскую грамаду быў забіты святар і 5 вернікаў. Баевікі адкрылі агонь па мясцовай царкве ў паўночным горадзе Дабло, калі людзі збіраліся на малітву.
«Узброеныя людзі ўварваліся ў каталіцкую царкву… Яны пачалі страляць, калі вернікі спрабавалі бегчы», — сказаў мэр горада Усманэ Зонга. «Яны забілі пяцярых з іх, а таксама святара, які вёў імшу».
Ваяўнічыя ісламскія групіроўка, звязаныя з ІДзІЛ і Аль-Каідай, вядуць усе больш жорсткую вайну супраць паслядоўнікаў Ісуса ў заходнеафрыканскай краіне — гэта трэці напад на царкву за апошнія пяць тыдняў.
У мінулым месяцы шэсць чалавек былі забіты ў царкве ў горадзе Сільгаджы.
Статыстыка гаворыць сама за сябе: у 2016 годзе было ўсяго 12 нападаў джыхадыстаў, у 2017 годзе іх было 33, а ў 2018 годзе — каля 158.
У адказ на царкоўныя забойствы Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выказаў спачуванні і пакляўся бараніць «святасць усіх месцаў малітвы».
Гутэрыш заклікаў рэлігійныя грамады ў Буркіна-Фасо «падтрымваць адзін аднаго і не паддавацца правакацыям, якія сеюць разлады і спараджаюць новы гвалт».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)