Аўстралійскі рэгбіст за цытату з Бібліі быў адлічаны са зборнай і страціў кантракт

Гулец зборнай Аўстраліі па рэгбі Ісраэл Фолаў працытаваў у сваім інстаграме біблійнае папярэджанне гомасэксуалістам, пералюбнікам, злодзеям, п’яніцам — і быў адлічаны са зборнай. Пазней японскі брэнд спартыўнага адзення «Asics» разарваў з Фолаў кантракт.

10 красавіка Фолаў апублікаваў у інстаграме пост наступнага зместу: «Увага! Усім п’яніцам, гомасэксуалістам, пералюбнікам, хлусам, злодзеям, атэістам і ідалапаклоннікам! Вас чакае пекла. Пакайцеся! Толькі Ісус выратуе вас. Тыя, хто жывуць у граху, дакладна апынуцца ў пекле, калі толькі не пакаюцца. Ісус Хрыстос любіць вас і дае вам шанец адмовіцца ад вашага граху і прыйсці да Яго».

Трэба сказаць, што пост Ісраэля Фолаў набраў больш як 55 тысячаў падабаек, яго падтрымаў і трэнер  Алан Джонс.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі