У Курапатах адбылася міжканфесійная малітва пад кіраўніцтвам праваслаўнага святара

img_6043_logo

Як паведамляе сайт «Новы Час» у Курапатах адбылася міжканфесійная малітва пад кіраўніцтвам праваслаўнага святара Адрыяна Латушкі.

У малебне ўдзельнічалі святары, а таксама невялікая колькасць мясцовых прыхаджанаў.

Па словах Адрыяна Латушкі, праваслаўная царква заўсёды памятае і шануе памяць пра бязвінна загінулых пакутнікаў. Святар засмучаны нядаўнім фактам крыжалому. Зараз праваслаўная царква, паводле яго слоў, збірае і аналізуе інфармацыю па Курапатах, каб выпрацаваць агульную афіцыйную пазіцыю праваслаўнай царквы.

Напрыканцы ўдзельнікі малебна ўсклалі кветкі і знічы да памятнага камяня на Галгофе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі