Поўная забарона абортаў у Алабаме можа перакуліць пра-абортнае заканадаўства ў ЗША

У ЗША губернатар штату Алабама Кэй Айві (Рэспубліканская партыя) падпісала закон аб поўнай забароне абортаў на тэрыторыі штату.

Паколькі паводле прэцэдэнту «Роў супраць Уэйда» Вярхоўны суд ЗША яшчэ ў 1970-ых забараніў забараняць правядзенне абортаў цалкам — гэтае падпісанне фактычна ёсць выклікам усёй існуючай сістэме заканадаўства ў галіне абортаў.

Стратэгія пралайфераў — абаронцаў жыцця — палягае ў тым, што закон Алабамы будзе немінуча аспрэчаны ў Вярхоўным судзе ЗША, а гэта можа прывесці да перагляду прынцыпаў «Роў супраць Уэйда»: зараз у судзе большасць складаюць кансерватары.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі