Каталікі прапаведуюць Eвангелле на вуліцах Гомеля

Як паведамляе Katolik.life штонядзелю Велікоднага перыяду Неакатэхуменальныя грамады Каталіцкай царквы ў Гомелі праводзяць евангелізацыю на вуліцы — ля касцёла мінакам распавядаюць пра любоў і выратаванне ў Ісусе Хрысце. Ва ўсім свеце ў гэты час каталікі Неакатэхуменальнага шляху выходзяць на цэнтральныя пляцы сваіх гарадоў, каб несці мінакам Добрую вестку пра Уваскрасенне Ісуса Хрыста, Яго любоў і перамогу над смерцю. Па беларускіх законах без дазволу ўлад праводзіць масавыя мерапрыемствы на вуліцы забаронена, таму ў Гомелі евангелізацыя праходзіць на прылеглай да храма тэрыторыі. Ён знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, дзякуючы чаму нямала мінакоў могуць пачуць пра любоў Бога да кожнага чалавека.

Пад гітару і барабаны вернікі з грамад спяваюць пра Ўваскрасенне Хрыста, танчаць, кажуць казанні і асабістыя сведчанні — распавядаюць, як уваскрослы Хрыстос змяняе іх жыццё. Такія сустрэчы ля касцёла праводзяцца штонядзелю ў 13.30. Каталікі запрашаюць прыйсці кожнага, каб пачуць Добрую вестку.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі