Андрэй Кім выступіў на БТ у майцы «Усё магу ў Хрысце»

Андрэй Кім – кіраўнік кампаніі “Кінаконг”, якая перакладае сусветныя кінахіты на беларускую мову, адзін са стваральнікаў “Беларускіх уікэндаў” у гэтую суботу 25 траўня быў госцем шоў “Макаёнка, 9”, якое выходзіць на БТ.

На праграму Андрэй, пратэстанцкі вернік, прыйшоў апрануўшыся ў майку з надпісам “Усё магу ў Хрысце, Які мяне ўмацоўвае”. Надпіс на цішотцы прыцягнуў увагу вядучага. Андрэй Кім сказаў: “Я веруючы чалавек, для мяне вера ў Бога, вера ў Хрыста — гэта тое, што дазваляе мне рухацца ў справе Беларусі і беларушчыны. Я веру, што Бог даў нам патрыятызм, беларускую мову, яна прыгожая. Любоў — гэта тое, што павінна рухаць намі ўсімі. Любоў да добрых рэчаў».

xiwPByn_0bI

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі