Традыцыйная каталіцкая працэсія Божага Цела пройдзе па вуліцах Мінска 2 чэрвеня

Як паведамляе Catholic.by у нядзелю 2 чэрвеня ў Мінску пройдзе традыцыйная працэсія Божага Цела, у якой па вуліцах беларускай сталіцы будзе пранесена Цела Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Працэсія распачнецца св. Імшой у 9.00 перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы.

Першы з чатырох прыпынкаў працэсіі запланаваны на плошчы Перамогі, другі — на Кастрычніцкай плошчы, трэці — каля касцёла св. Сымона і св. Алены. Апошні прыпынак і заканчэнне працэсіі адбудзецца каля мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

Нагадаем, што працэсія магла не адбыцца з прычыны вялікіх міліцэйскіх пабораў з масавых мерапрыемстваў (пастанова №49), але 20 траўня Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адказ міністра ўнутраных спраў РБ Ігара Шуневіча, што дзеянне вышэйзгаданай пастановы не распаўсюджваецца на рэлігійныя мерапрыемствы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі