Каля 10 тысячаў вернікаў удзельнічалі ў каталіцкай працэсіі Цела і Крыві Хрыста ў Менску

Агулам каля 10 тысячаў чалавек узялі ўдзел у штогадовай працэсіі Цела і Крыві Хрыста ў Менску. Працэсіі па ўсёй краіне арганізоўвае Каталіцкі Касцёл — як напамін пра прысутнасць Ісуса Хрыста ў Еўхарыстыі і Ягоным містычным Целе — Царкве.

Пачалася працэсія а 9-й гадзіне ранку з імшы каля касцёла святога Роха на Залатой горцы. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй казані яшчэ раз згадаў пра пераслед хрысціянства і патрэбу бараніць крыж — сімвал нашай веры.

У калоне, якая расцягнулася на некалькі кіламетраў, ад плошчы Перамогі да Кастрычніцкай, ішлі святары, парафіяне менскіх касцёлаў, манахі ды манашкі, дзеці, што днямі прымалі першую камунію, скаўты, і проста людзі добрай волі.

Шэсце спынялася на Плошчы Перамогі, Кастрычніцкай, Незалежнасці — і на Плошчы Волі. Завершылася працэсія імшой ля Катэдральнага касцёла каля 14.30.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі