На беларусізацыю 3000 цэркваў сабрана ўжо 12% сродкаў

На краўдфандынгавай платформе «Моламола» ідзе збор сродкаў на беларусізацыю ўсіх цэркваў краіны праз выданне і распаўсюд 150 найлепшых беларускамоўных хрысціянскіх хітоў на mp-3 дысках, USB і праз QR-коды. У праекце «Беларусізуем 3000 цэркваў!» сабрана ўжо 12% сродкаў.

Арганізатары кажуць: «Частку грошай мы сабралі праз платформу «МолаМола», але часцей людзі ахвяруюць асабіста, на рукі. Праект не камерцыйны, а дабрачынны. Мы будзем не прадаваць, а раздаваць па 3000 беларускіх цэрквах носьбіты музыкі ці плакаты ды флаеры са спасылкамі-кодамі для спампоўвання. Нават 5 рублёў ахвяравання — гэта адмысловая флэшка, ці тры дыскі, ці дзесяць плакатаў для цэркваў — і поўная калекцыя самых крутых беларускамоўных спеваў. То бок, нават мінімальнае ваша ахвяраванне можа спрацаваць на сотні, а то і тысячы вернікаў.»

Больш падрабязна пра праект «Беларусізуем 3000 цэркваў» можна прачытаць у нашым папярэднім матэрыяле, а падтрымаць праект можна тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі