Пераслед хрысціянаў у свеце ўзрастае, цікавасць СМІ падае

У апошнія гады пераслед хрысціянаў у свеце ўзмацніўся, але ў асноўных сродках масавай інфармацыі паведамленняў пра гэта робіцца ўсё менш.

Паводле дадзеных Інстытута Гатэстана, пераслед хрысціянаў экстрэмісцкімі групамі і асобамі працягвае расці, бо пераслед становіцца хутчэй сістэматычным, чым выпадковым.

У сваёй апошняй справаздачы пра рэлігійную свабоду «Дапамога царкве ў патрэбе» папярэдзіла, што каля 300 мільёнаў хрысціянаў па ўсім свеце трапляла пад гвалт, што робіць хрысціянства самай пераследаванай рэлігіяй у свеце.

Райманд Ібрагім з Інстытута Гатэстана сцвярджае: статыстыка дэманструе, што хрысціяніну значна цяжэй жыць у мусульманскай краіне, чым мусульманіну ў заходняй краіне.

Ён цытуе даследаванне, праведзенае «Голасам Еўропы», дзе гаворыцца, што шанцы быць забітым хрысціянінам, проста за тое, што ты хрысціянін, у мусульманскай краіне неверагодна высокія. Паводле статыстыкі, шанцы, што хрысціянін, які жыве ў мусульманскай краіне, будзе забіты мусульманінам у 143 разы вышэй, чым забойства мусульманіна за веру ў заходняй краіне.

Пераслед адбываецца па ўсім свеце і дасягае ўзроўню «генацыду».

Лічбы адносна хрысціянскага пераследу нстолькі высокія, што набліжаюцца да міжнароднага вызначэння «генацыд».

Нядаўна ў дакладзе, падрыхтаваным на заказ міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Ханта, была зробленая выснова пра тое, што хрысціянскі пераслед развіваецца гэтак хутка, што неўзабаве будзе лічыцца генацыдам.

У дакладзе паказваецца, што кожны трэці чалавек у свеце пакутуе ад рэлігійных пераследаў, прытым хрысціяне з’яўляюцца найболей прыгнечанымі з усіх. Гэта нязручная праўда, але пераважная большасць (80%) пераследаваных вернікаў з’яўляюцца хрысціянамі.

Факты сведчаць не толькі пра геаграфічнае пашырэнне антыхрысціянскага пераследу, але і пра ўзмацненне яго сур’ёзнасці. Ці забарона на крыжы ў Кітаі, ці спаленне цэркваў у Францыі, ці гвалтоўныя напады ў Нігерыі, мэта пераследнікаў ясная: сцерці імя Ісуса з аблічча Зямлі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі