Папа Рымскі зацвердзіў змены ў тэксце малітвы “Ойча наш”
Папа Рымскі Францішак зацвердзіў трэцяе выданне богаслужбовай кнігі «Рымскі імшал», паведамляе італійскае каталіцкае выданне Avvenir.
У новай рэдакцыі змены ўнесеныя ў італійскі тэкст малітвы «Ойча наш».
Як піша выданне, пра пастанову Папы Францішка паведаміў кардынал Гуалцьера Басет. У новай рэдакцыі словы малітвы «Ойча наш»: «Не ўводзь нас у спакусу» будуць замененыя на «Не дай нам паддацца спакусе».
Як адзначае выданне, новы пераклад увойдзе ў дзеянне цягам некалькіх месяцаў. Біскупы і экспэрты працавалі над зменамі тэксту больш за 16 гадоў.
Пра неабходнасць змяніць тэкст «Ойча наш» Францішак упершыню сказаў яшчэ ў 2017 годзе. З ягоных слоў, фраза «Не ўводзь нас у спакусу» з’яўляецца недакладнай, бо Бог не прыводзіць людзей да граху. «Гэта не Бог кідае мяне ў спакусу і глядзіць, як я падаю. Ён не робіць гэтага, а дапамагае неадкладна падняцца», – адзначыў пантыфік.
Цяпер на набажэнствах у асноўным выкарыстоўваецца трэцяе выданне імшала ад 2002 года, ухваленае папам Янам Паўлам II, аднак у многіх месцах ужываюцца пераклады другога тыпавога выдання 1975 года.
Верагодна, пасля змены італійскага перакладу Касцёл неўзабаве ўвядзе ва ўжытак і адпаведныя пераклады на ўсе мовы свету, якія выкарыстоўваюцца ў каталіцкіх парафіях.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)