Ігар Шуневіч адпраўлены ў адстаўку

Міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч адпраўлены ў адстаўку, паведамляе БелТА.

Ігар Шуневіч, ураджэнец Луганска, прабыў на пасадзе галоўнага сілавога міністра краіны 7 гадоў. Падчас сваёй публічнай дзейнасці ў дзяржаўных структурах ён паспеў адзначыцца цэлым шэрагам неадназначных, а то і адыёзных учынкаў ды выказванняў.

Пасля Плошчы 2010 года ён асабіста дапытваў арыштаваных лідэраў апазіцыі.

На некалькіх парадах ужо ў статусе міністра МУС з’яўляўся ў форме НКВД 1930-40-ых гадоў.

Лабіяваў прыняццё сумнавядомага праекту “Закону аб хатнім гвалце”, які распрацавалі гендарныя актывісты і фінансавалі некаторыя заходнія фундацыі. Адначасова (магчыма, каб адказаць на абвінавачанні ў патуранні антыхрысціянскаму лобі) крытыкаваў амбасаду Велікабрытаніі, якая вывешвала з вокнаў “вясёлкавы” сцяг.

Распарадзіўся ўсталяваць насупраць Міністэрства Унутраных Справаў скульптуру царскага гарадавога ХІХ стагоддзя і пераследваць тых, хто наважыцца “зняважыць” помнік.

Забяспечваў сілавое прыкрыццё для крыжалому ў Курапатах у красавіку 2019 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі