У Нацыянальную бібліятэку Вялікабрытаніі перадалі беларускі пераклад Новага Запавету
4 чэрвеня 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Вялікабрытаніі адбылася перадача ў фонд кнігасховішчаў беларускага перакладу Святога Пісання Новага Запавету, паведамляе сайт church.by.
У цырымоніі прымалі ўдзел клірык Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык, доктар, вядучы куратар Усходне-Еўрапейскай і Амерыканскай калекцыі Брытанскай бібліятэкі Кацярына Рагачоўская, кандыдат гістарычных навук, сакратар таварыства «Руская спадчына ў Злучаным Каралеўстве» Юлія Пляукшта.
Сёння Брытанская бібліятэка прызнаная адной з найбуйнейшых у свеце. У яе кнігасховішчы больш за 170 мільёнаў адзінак захоўвання: асобнікаў кніг, рукапісаў, геаграфічных карт, падшывак газет і часопісаў, розных гравюр і малюнкаў, марак, патэнтаў. З 1983 года бібліятэка з’яўляецца захавальнікам Нацыянальнага гукавога архіва, цяпер тут захоўваюцца гуказапісы і ноты, рукапісы музычных нотных запісаў, ад твораў Гендэля да “Бітлз”.
Увечары гэтага ж дня протаіерэй Уладзімір Пятручык сустрэўся з Паслом Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргеем Фёдаравічам Алейнікам. Падчас сустрэчы амбасадару былі перададзеныя ў дар беларускі пераклад кніг Новага Запавету, а таксама друкаваныя выданні Гродзенскай дыяцэзіі і Пакроўскага кафедральнага сабора.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)