У Парыжскім Нотр-Даме правядуць першую Імшу пасля пажару

Святая Імша пройдзе ў невялікай капліцы, якую не закрануў пажар, які адбыўся ў красавіку. У службе будуць удзельнічаць ўсяго некалькі вернікаў і шэсць-сем святароў, пры гэтым усе яны павінны быць у будаўнічых касках — у мэтах бяспекі, паведамляе  katolik.life.

Даты для першай святой Імшы пасля пажару выбраныя не выпадкова — у гэтыя дні адзначаецца асвячэнне храма.

— Вельмі важна даць зразумець свету, што роля сабора — паказваць славу Божую, — цытуе настаяцеля замежная прэса. — Правесці святую Імшу ў гэты дзень, нават зусім маленькай групай, будзе знакам гэтай славы і гэтай міласці.

Святар спадзяецца, што Нотр-Дам хутка зноў адкрыюць для наведвання вернікамі і турыстамі, аднак для гэтага храм павінен быць цалкам ачышчаны. Адпаведны дазвол чакаюць ад мясцовай паліцыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі