Вернікі патрабуюць ад Саўміна адмяніць пастанову №49 для ўсіх

11 чэрвеня ў Савет Міністраў Беларусі пададзены калектыўны зварот вернікаў усіх хрысціянскіх канфесіяў з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую пастанову Саўміна №49 (паборы з арганізатараў мерапрыемстваў).

“Згодна з артыкуламі 24 і 45 Канстытуцыі, дзяржава гарантуе абарону жыцця грамадзян ад любых супрацьпраўных замахаў і права на ахову здароўя. У сваю чаргу грамадзяне Рэспублікі Беларусь удзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. З падаткаў і пошлін грамадзян фармуецца дзяржаўны бюджэт, з якога фінансуецца міліцыя і ахова здароўя” – сцвярджаюць падпісанты.

Вернікі патрабуюць адмяніць Пастанову Савета Міністраў № 49 ад 2019/01/24 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, што аказваюцца органамі ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства», і вырашаць пытанне аказання паслуг па ахове грамадскага парадку з арганізатарамі камерцыйных масавых мерапрыемстваў на дагаворнай аснове ў рамках дзеючага грамадзянскага заканадаўства.

-Паводле адказу Міністэрства унутраных справаў Беларусі каталіцкім біскупам, апублікаванага тры тыдні таму, паборы не крануць царкоўныя і касцёльныя масавыя мерапрыемствы, — пракаментаваў падачу калектыўнага звароту арганізатар збору подпісаў, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец. — Але вернікі, і праваслаўныя, і каталікі, і пратэстанты салідарна падтрымліваюць права іншых грамадзян Беларусі на масавыя мірныя сходы без дадатковых выплатаў дзяржаве. Бо атрымліваецца звычайны рэкет: міліцыя будзе вас ахоўваць, а вы плаціце шалёныя грошы, інакш ніякіх сходаў. Ганебную пастанову № 49 трэба адмяняць, каб яна не вісела дамоклавым мечам над усімі беларусамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі