У Мінску пройдзе праваслаўны музычны «Траецкі фэст»

Як паведамляе партал sobor.by, прыход Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску запрашае жыхароў беларускай сталіцы на фестываль «Траецкi фэст-2019», які адкрыецца ў 13.00 16 чэрвеня, у свята Тройцы, на храмавай пляцоўцы ў мікрараёне Каменная Горка па вуліцы Лідскай. Гасцей чакае багатая музычная праграма: выступяць як царкоўныя калектывы, так і салісты Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь, вядомыя беларускія калектывы і выканаўцы.

Прыход Свяціцеля Мікалая Японскага, вядомы ў Мінску перш за ўсё пралайф-ініцыятывамі, місійнымі і экалагічнымі кампаніямі, вось ужо некалькі гадоў арганізуе і шэраг фестываляў з насычанай музычнай праграмай. Звычайна яны праходзяць на прыхрамавай пляцоўцы на Лідскай вуліцы, але апошні фестываль быў арганізаваны сумесна з адміністрацыяй Фрунзенскага раёна Мінска і Вялікім тэатрам Рэспублікі Беларусь у парку Уга Чавеса. Фестываль духоўнай і класічнай музыкі «Кірыліца» быў задуманы як падарунак усім жыхарам і асабліва сем’ям Каменнай Горкі. Бо большасць гарадскіх фестываляў, якія праходзяць у цэнтры, зручныя для турыстаў і мабільнай моладзі, у меншай ступені — для сямейных жыхароў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі