Гімн “Цудоўная ласка” прагучаў у выкананні шведскіх сясцёр і братоў

SAM_2456

У першы дзень лета госпэл-хоры праславілі Госпада ў цэнтры Мінска. У малой залі Белдзяржфілармоніі з хваласпевамі “Hosanna”, “Amaizing grace” выступіў шведскі хор “Sparvit pavitt” пад кіраўніцтвам маэстра Ёакіма Арэніюса з горада Эрэбру і Мінскі госпэл-хор на чале з  Паўлам Шведавым, а таксама госпэл-хор з Санкт-Пецярбурга “Open door” у суправаджэнні  камернага аркестра Сapella Akademia на чале з натхнёным дырыжорам, магістрам мастацтвазнаўства і папулярызатарам хрысціянскай музыкі Аляксеем Фраловым.

Папулярны ў ЗША і краінах Еўропы від духоўнай творчасці паходзіць з поўдня Злучаных Штатаў і асяродка метадысцкіх цэркваў. Белы госпэл стваралі белыя амерыканцы, і ён развіваўся з канца ХIX века са спалучэння народных мелодый і хрысціянскіх гімнаў. А чорны госпэл нарадзіўся ў асяродку афраамерыканцаў і развіваў традыцыю спірычуэлзаў. Жанр развіваўся і выкарыстоўваўся для евангельскіх набажэнстваў і нядзельных школ. Чорны госпэл адрозніваўся асаблівым тэмпераментам і экспрэсіяй. У папулярнай музыцы госпэл выкарыстоўваўся такімі выканаўцамі, як Элвіс Прэслі, Літл Рычард, Уітні Х’юстан і іншымі, распавёў Аляксей Фралоў.

SAM_2448

Хор “Sparvit pavitt” тэмпераментна выканаў для мінскай публікі выдатныя спевы “Down by the riverside”, “O, happy day”, “Thy will be done”. Публіка выклікала выканаўцаў на “біс”.

Эла Дзвінская, фота аўтара

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі