У Пінску працягваецца найбуйнейшы арганны фэст ва Ўсходняй Еўропе

Як паведамляе catholic.by, у Пінску працягваецца арганны фэст “Маці Міласэрнасці”, прысвечаны памяці першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка.

На працягу дзевяці тыдняў на аргане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі выконваліся і будуць выконвацца вядомыя ў хрысціянскім свеце творы. На заклік прыняць удзел у фэсце адгукнуліся 30 музыкаў і творчых калектываў, пераважна з Усходняй Еўропы.

Музычны кіраўнік фэсту – ініцыятар рамонту пінскага аргана Аляксандр Бурдзялёў.

Завяршэнне фэсту чакаецца 21 ліпеня, у дзень гадавіны адыходу ў вечнасць кардынала Казіміра Свёнтка. Жадаючыя яшчэ на працягу месяца могуць прыняць удзел у канцэртах. Ажыццяўляецца відэатрансляцыя, за хадой фэсту можна сачыць і праз сацыяльныя сеткі, нагадвае catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі