Лютэранская царква Фінляндыі пайшла на гей-парад. Фінскія хрысціянскія дэмакраты супраць

Евангелічна-лютэранская царква Фінляндыі вырашыла прыняць удзел у хельсінскім маршы ЛГБТ, які называецца Helsinki Pride. “Аднаполыя пары заўсёды жаданыя госці ў нашай царкве” – заявіў архіепіскап фінскіх лютэранаў Тапіё Луома.

Гэтае рашэнне рэзка скрытыкавала Пяйві Рясянен, былая міністарка ўнутраных справаў Фінляндыі і экс-кіраўніца партыі фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў:

“Ідэалагічнай мэтай Helsinki Pride ёсць гонар за дачыненні, якія ў Бібліі паслядоўна вызначаюцца як грэх і супярэчаць Божай волі” – сказала Рясянен.

На працягу аднаго дня Евангелічна-лютэранскую царкву Фінляндыі пакінула 350 чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі