Больш тысячы вернікаў прайшлі ў працэсіі Цела Хрыстова па вуліцах Баранавічаў

Як паведамляе catholic.by, больш тысячы вернікаў-каталікоў узялі ўдзел у штогадовай працэсіі Цела і Крыві Хрыстовых у Баранавічах.

На чале працэсіі разам са шматлікім святарамі прайшоў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

Мэта працэсіі – засяродзіць увагу вернікаў на таямніцы ўчалавечання Ісуса Хрыста, феномене Еўхарыстыі і значэнні Царквы як містычнага Цела Хрыстовага.

Сёлета каталіцкія працэсіі асабліва шматлюдныя: у прыватнасці, як раней паведамляла “Крыніца. Інфо”, да 10.000 чалавек прайшлі шэсцем ў гонар Цела і Крыві Хрыста ў Менску. Найвялікшае паводле колькасці ўдзельнікаў штогадовае каталіцкае мерапрыемства – Будслаўскі фэст – пройдзе 5-6 ліпеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі