Пратэсты ў Ганконгу: спеў “Алелюя Госпаду” стаў неафіцыйным гімнам
У Ганконгу больш за два мільёны чалавек выйшлі на вуліцы, каб пратэставаць супраць новага спрэчнага закона, які дазваляе экстрадыцыю асуджаных у КНР. Спеў «Алелюя Госпаду» стаў неафіцыйным гімнам гэтых пратэстаў, паведамляе BBC.
11 чэрвеня – за дзень да таго, як паліцыя ўжыла слезацечны газ і гумовы кулі – група хрысціянаў, якія праводзілі публічны малітоўны сход усю ноч, пачаткі спяваць «Алелюя Госпаду». Гімн падхапілі іншыя пратэстоўцы, і неўзабаве яго сталі спяваць нават няверуючыя.
«Людзі падхапілі гэту песню, таму што яна кароткая і лёгка запамінаецца», – сказаў BBC Эдвін Чоў, 19-гадовы выканаўца абавязкаў прэзідэнта Федэрацыі каталіцкіх студэнтаў Ганконга. «У песні толькі адзін радок: «Спявай Алелюя Госпаду».
Пратэстоўцы сказалі, што спявалі, бо спадзяваліся, што гэта зробіць уплыў на паліцыю і дапаможа зменшыць напружанасць. «Паводле закона, рэлігійныя сходы ў грамадскіх месцах не лічацца незаконнымі, таму, калі людзі спяваюць гімны разам, гэта можа фактычна служыць абаронай і гарантыяй таго, што яны будуць у бяспецы», – сказаў Эдвін Чоў.
Рэлігійны характар пратэстаў мае важнае значэнне. Ганконг з’яўляецца часткай Кітая з 1997 года па прынцыпе «адна краіна, дзве сістэмы», што азначае, што ён мае сваю незалежнасць, заканадаўчую і эканамічную сістэму. Але людзі асцерагаюцца, што, калі гэты законапраект пра экстрадыцыю пройдзе, ён наблізіць Ганконг пад кантроль Кітая. Яны асцерагаюцца, што гэта можа быць выкарыстана супраць тых, каго Кітай лічыць дысідэнтамі.
Тэарэтычна Кітай дапускае свабоду веравызнання, але ўжо неаднаразова распачыналіся дзеянні супраць рэлігійных лідараў, якіх улада лічыць пагрозай стабільнасці дзяржавы.
Хрысціяне змушаны далучацца да санкцыянаваных дзяржавай цэркваў на чале з зацверджанымі святарамі, у той час як некаторыя рызыкуюць жыццём за малітву ў таемных, падземных цэрквах. Некаторыя ў Ганконгу асцерагаюцца, што Кітай можа скарыстаць закон пра экстрадыцыю для нападкаў на рэлігійных і палітычных супернікаў.
На дадзены момант Ганконг прыпыніў законапраект, хоць многія ўсё яшчэ пратэстуюць, заявіўшы, што не супакояцца, пакуль ён не будзе цалкам ануляваны.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)