7 ліпеня ў Гродне пройдзе штогадовы хросны ход у гонар Усіх Беларускіх Святых

У нядзелю 7 ліпеня ў Гродне адбудзецца традыцыйны хросны ход да храма ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых. У гэтым хрысціянскім маршы прымаюць удзел беларускія святары, вернікі, актывісты пра-хрысціянскіх арганізацый з усёй Беларусі. Гэта адно з нямногіх буйных мерапрыемстваў БПЦ, дзе надаецца асаблівая ўвага беларускай мове і беларускай гісторыі.

Пачатак г. у 8:45 — ад Барысаглебскай (Каложскай) царквы, ад Свята-Пакроўскага сабора і іншых храмаў.

У 10:00 літургія ў храме ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых (праспект Янкі Купалы, 90).

Святочную багаслужбу ўзначаліць арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Гродзенская епархія запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у хросным ходзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі