Праграма Будслаўскага фэсту 5-6 ліпеня 2019 года

Як паведамляе catholic.by, 2019 годзе Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам: «Каралева сем’яў, маліся за нас».

БУДСЛАЎ 2019. ПРАГРАМА

5 ліпеня, пятніца

13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам

17.30 — прэзентацыя каталіцкай прэсы і новых выданняў выдавецтва Pro Christo

18.00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Казімір Велікаселец, які сёлета адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння і 35-годдзе святарства

20.00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы

20.30 — Марыйныя нешпары

21.30 — рахунак сумлення

22.00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі

23.30 — працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня, субота

0.00 — урачыстая св. Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр

2.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку

2.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду

4.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

5.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

6.00 — Фацімскі ружанец

7.30 — св. Імша перад абразом Маці Божай у базыліцы (на польскай мове); цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка

8.30 — прэзентацыя Рады па справах сям’і пры ККББ

9.00 — прэзентацыя каталіцкай прэсы і новых выданняў выдавецтва Pro Christo

10.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня ККББ, які сёлета адзначае 30-годдзе біскупскага пасвячэння

Напрыканцы літургіі адбудзецца прэзентацыя паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі папы Францішка Christus Vivit, прысвечанай моладзі, і катэхізіса для моладзі YOUCAT.

На працягу ўсіх урачыстасцяў у Будславе можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі