Больш за 15 тысячаў вернікаў узялі ўдзел у штогадовым Будслаўскім фэсце

Ад 15 да 20 тысячаў чалавек, паводле ацэнкі «Крыніца.інфо», узялі ўдзел у штогадовым Будслаўскім фэсце — найбуйнейшым паводле колькасці ўдзельнікаў мерапрыемстве каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

5-6 ліпеня каля 2 тысячаў пешых пілігрымаў з дзясяткаў гарадоў і мястэчак сустрэліся каля Будслаўскага касцёла. Усе біскупы і каля 100 святароў рыма — і — грэка-каталікоў, а таксама прадстаўнікі шматлікіх каталіцкіх ордэнаў — бернардыны, кармеліты, капуцыны, францішкане, назарэтанкі ды іншыя — прайшлі па Будславе ў знакамітай начной працэсіі з запаленымі свечкамі.

Сёлетнія будслаўскія ўрачыстасці былі прысвечаныя тэме умацавання сям’і. З праграмнай казанню, прысвечанай сям’і і выклікам сучаснага свету для мужчынаў, жанчынаў, моладзі і дзяцей выступіў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч.

Асабліва заўважным быў удзел у «Будславе-2019» дабрачыннай арганізацыі «Карытас».

Фота: Радыё «Свабода»

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі