Тры мільёны эвангельскіх хрысьціянаў выйшлі на Марш Ісуса ў Бразіліі

20 чэрвеня 2019 г. у Сан-Паула, Бразілія, прайшоў Марш Ісуса, на які выйшлі каля 3 мільёнаў эвангельскіх хрысьціянаў. На працягу 10 гадзінаў на вуліцах найбольшага горада Бразіліі гучалі малітвы і сьпевы праслаўленьня. Марш пачаўся малітвай: «Мы молімся да Госпада за Бразілію, за нашыя сем’і, за перамогу над карупцыяй, за разьбітыя і пакутуючыя сэрцы. Нашая краіна належыць Ісусу Хрысту. Яму ўся слава, чэсьць, хвала і пакланеньне. Як напісана ў Псальме 33: Шчасьлівы народ, у якога Госпад ёсьць Бог».

У Маршы Ісуса прыняў удзел прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару. Год таму ён удзельнічаў у Маршы Ісуса як кандыдат у прэзідэнты і абяцаў быць на гэтым маршы ўжо як прэзідэнт. Жаір Балсанару называе сябе эвангельскім католікам, а яго жонка і дзеці зьяўляюцца членамі баптысцкай царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі