Грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк не адбудзецца: ад вернікаў запатрабавалі 3000 рублёў на аплату спецслужбаў
Упершыню за 25 год не адбудзецца грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк, якая мела праходзіць з 9 па 13 ліпеня пад дэвізам «Хрыстус жыве». Юбілейная пілігрымка не выйдзе, бо вернікі не могуць аплаціць паслугі спецыяльных службаў, паведамляе Catholic.by.
Па словах айца Яўгена Усошына, канцлера Курыі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, у адказ на скіраваную арганізатарамі ў Віцебскі аблвыканкам просьбу быў атрыманы дазвол на правядзенне пілігрымкі. Аднак адна з умоваў, высунутых уладамі, прадпісвала вернікам аплаціць паслугі спецыяльных службаў — міліцыі, медыкаў, супрацоўнікаў камунальнай гаспадаркі і гэтак далей, як гэта прадугледжана зацверджанымі нядаўна беларускім урадам новымі правіламі правядзення масавых мерапрыемстваў.
Паколькі супольнасць Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі не мае сродкаў на аплату паслугаў згаданых службаў, якія фінансуюцца за кошт падаткаў беларускіх грамадзянаў, пілігрымка з Віцебска ў Полацк 9 ліпеня не выйдзе.
Пастанова № 49 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыбіраннем тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавых мерапрыемстваў» была прынята 24 студзеня Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь, але пасля абурэння грамадскасці і збору подпісаў за адмену вышэй згаданай пастановы міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам быў дадзены адказ, што дзеянне гэтай пастановы не распаўсюджваецца на рэлігійныя мерапрыемствы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)