Біблія і карупцыя
Біблія дае бескампрамісную ацэнку карупцыі і беспакаранасці аўтарытарных кіраўнікоў грамадства і дзяржавы. Пачытаем урывак з Езэкіеля 34 раздзела (пераклад на беларускую мову паводле Янкі Станкевіча):
«Вы (кіраўнікі — пастыры) ясьце й воўнаю адзяіцеся, рэжаце ўкормленых, але чарады ня пасьвіце. Слабых вы не сіліце, хворага ня лечыце, зломаў не завязуеце, адпіхнёнага не зварачаеце, згубленага ня шукаеце, але сілаю радзіце іх, ды стродка».
У гэтым урыўку Пісання некаторыя кіраўнікі прама абвінавачваюцца ў карупцыі і аўтарытарнасці, у адсутнасці здаровага сэнсу і ў марнатраўстве. Такія кіраўнікі жывуць за кошт народа «на шырокую нагу», а паспяховых грамадзян абкладваюць празмернымі падаткамі.
Напоўніць бюджэт любымі метадамі — крэда такой сістэмы. Прычым, кіруюць народам з гвалтам і жорсткасцю.
«Авечкі Мае блудзяць па ўсіх гарах і на кажным высокім узгорку; але, па ўсім відзе зямлі расьцярушаны авечкі Мае, і ніхто не сачыў і ня шукаў іх», — піша прарок Езэкіель, намякаючы аб выніках такога праўлення — вымушанай масавай эміграцыі народа.
А вось і прысуд аўтарытарным кіраўнікам: «гэтак кажа СПАДАР: гля, Я супроці пастыроў, і Я спаганю (запатрабую) чараду Сваю з рукі іхнае, і аддалю іх ад пашчаньня авец, і наперад пастыры ня будуць пасьвіцца самы (не дазволю ім больш красці), бо Я вывальню (забяру ўладу ў такіх кіраўнікоў) авечкі Свае ад роту іхнага, і ня будуць ежаю ім».
Няма сэнсу каментаваць прысуд Бога.
Палітычнае фіяска, гістарычная ганьба, забыццё уласнага народа — гэта тое, што чакае ўсіх такіх карупцыянераў і дыктатараў, незалежна ад таго, як называецца ваша краіна — Беларусь, Расія, Украіна ці Сірыя.
Аўтар Георгій Дзмітрук
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)