На стадыёне «Трактар» пройдзе шматтысячны кангрэс Сведкаў Іеговы на тэму «Любоў ніколі не мінае»
З 26 па 28 ліпеня 2019 года тысячы вернікаў з усёй Беларусі збяруцца на мінскім стадыёне «Трактар» (вул. Ванеева, 3), дзе пройдзе традыцыйны штогадовы кангрэс Сведкаў Іеговы. У гэтым годзе яго тэмай будуць словы з Бібліі: «Любоў ніколі не мінае». Чакаецца прысутнасць каля 8000 дэлегатаў, якія прыедуць для біблейскага навучання і радасных стасункаў на працягу трох дзён.
«Насычаная праграма кангрэса падкрэсліць магутную і пераўтваральных сілу біблейскай весці пра любоў, – сказаў мясцовы прадстаўнік рэлігійнай арганізацыі Юрый Галай. – Сведкі Іеговы рады гэтай магчымасці сустрэцца і пагутарыць з аднаверцамі. Мы ўдзячныя адміністрацыі горада і стадыёна, якія ўжо не першы раз даюць магчымасць правесці гэтае мерапрыемства. Уладальнікі кафэ, рэстаранаў, гатэляў і славутасцяў таксама будуць рады прытоку гасцей ».
Падобныя кангрэсы пачынаючы з мая гэтага года праходзяць у больш чым 200 краінах на каля 400 мовах.
Пасля забароны Сведкаў Еговы ў Расіі частка расійскіх вернікаў прыедзе менавіта на беларускі кангрэс.
Важныя пункты праграмы. У дакладах, інтэрв’ю і відэароліках будзе падкрэслівацца важнасць выканання галоўных запаведзяў Хрыста: любоў да Бога і бліжняга. Праграма ў пятніцу пакажа, як любоў дапамагае пераадольваць наступствы цяжкага дзяцінства, хранічных захворванняў і беднасці. Серыя дакументальных відэаролікаў пераканае прысутных у тым, што навакольны свет поўны сведчанняў Божай любові. У суботу аўдыторыя пачуе, як біблейскія парады дапамагаюць бацькам, жонкам і дзецям ўмацоўваць повязі любові ў сваіх сем’ях. Нарэшце, у нядзелю прагучыць даклад «Любоў у свеце, прасякнутым нянавісцю». У ім будзе паказана, як любоў дапамагла мільёнам людзей па ўсім свеце пакончыць з нянавісцю і прадузятасцямі. У суботу і нядзелю адбудзецца прэм’ера двухсерыйнага мастацкага фільма пра біблійнага цара Ёсію.
Уваход на кангрэс вольны для ўсіх жадаючых. Пачатак праграмы ў кожны з трох дзён у 09:20.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)