У Івянцы пройдзе каталіцкая музычная майстэрня, сустрэча моладзі і канцэрт

У Івянцы Валожынскага раёна на гэтым тыдні адбудзецца адразу некалькі мерапрыемстваў для каталіцкай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Найперш, у касцёле Арханёла Міхаіла пройдзе штогадовая музычная майстэрня. 26-28 ліпеня горад прыме Маладзёвае спатканне, а вечарам (21.00-23.00) у суботу 27 ліпеня пройдзе вялікі хрысціянскі канцэрт.

Івянецкія маладзёвыя спатканні – цудоўная магчымасць для хрысціянскай моладзі абнавіць свой духоўны стан, пасябраваць, натхніцца, паўдзельнічаць у рэкалекцыях ці канферэнцыях.

Арганізатары чакаюць у Івянцы ад некалькіх соцень да некалькіх тысячаў удзельнікаў.

Праграму фэсту можна паглядзець тут

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі