У беларускіх школах прапануюць увесці курс “Сем’язнаўства”. А можа, пачнем з прэзідэнта?

Як паведамляе БелТА са спасылкай на старшыню камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жану Рамановіч, у беларускіх школах прапанавана ўвесці курс “Сем’язнаўства”.

Прычына, паводле чыноўніцы – дэмаграфічны крызіс: вялікая колькасць разводаў, асабліва сярод моладзі, познія шлюбы, і , як вынік – невысокая нараджальнасць.

-Матэрыяльных стымулаў для падтрымкі сям’і ўжо не хапае, – прызнаецца Жана Рамановіч.

Здаровы сэнс падказвае, што і курса “Сем’язнаўства” у школах для пераадолення дэмаграфічнага крызісу можа не хапіць. Агульнавядома, што маральны крызіс у беларускім грамадстве, аўтарытарнае кіраванне, эканамічная стагнацыя і ўціск цэркваў ствараюць скрайне дэпрэсіўны фон для моладзі і параў дзетароднага ўзросту.

Нормы маралі, асабліва для аўтарытарных рэжымаў, шмат у чым усталёўвае кіраўніцтва. Калі прэзідэнт не жыве з жонкай і напаказ возіць з сабой пазашлюбнае дзіця, цяжка патлумачыць грамадзянам, чаму яны абавязаныя паводзіць сябе узорна ў сямейным плане.

Дык можа, пачнем з прэзідэнта? Памяняем? Як вам прапанова, беларусы?

kolya_easter_3

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі