Больш паловы створаных сем’яў у Беларусі развальваюцца. За год разводаў больш на 13%

Белстат апублікаваў шакуючыя дадзеныя адносна разводаў за 2018 год. Лічбы несуцяшальныя: лічба разводаў павялічылася за год на 13%. Больш таго,  лічба сем’яў, разбураных праз развод, аказалася больш лічбы захаваных сем’яў.

Летась у Беларусі было зарэгістравана 60 714 шлюбаў, разводаў — 33 152. Агулам на 1000 шлюбаў у 2018-м прыпала 546 разводаў. Пра гэта гаворыцца ў апошнім зборніку Белстата «Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

Колькасць разводаў апошнімі гадамі няўхільна расце. Летась было зарэгістравана 546 разводаў на 1000 шлюбаў. І калі параўнаць з папярэднімі гадамі, то тэндэнцыя несуцяшальная. У 2017-м на 1000 шлюбаў было 483 разводы, у 2016-м — 506, у 2015-м — 402, у 2014-м — 415 і ў 2013-м — 414.

Часцей разводзяцца жыхары гарадоў. Напрыклад, летась на 1000 шлюбаў у горадзе было 570 разводаў, а ў вёсцы — 416.

Беларусы ўсё пазней жэняцца і выходзяць замуж. У 2018 годзе сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб у мужчын быў 28,1 года, а ў жанчын — 26 гадоў. Годам раней мужчыны ў сярэднім жаніліся ў 27,9 года, а жанчыны ў 25,8 года.

Часцей за ўсё бяруць шлюб у Менску, і там жа часцей разводзяцца. На 14 425 шлюбаў у сталіцы ў 2018-м паводле статыстыцы прыпадае 7547 разводаў. Па абласцях больш за ўсё і шлюбаў і разводаў у Менскай вобласці, а менш за ўсё — у Гарадзенскай вобласці. Брэсцкая вобласць, дзе моцны уплыў евангельскіх цэркваў, адзіная, дзе суадносіны захаваных і разбураных сем’яў амаль роўныя, у астатніх рэгіёнах разбураных сем’яў нашмат больш.

Регіён  Шлюбы Разводы

Гродзенская 6469 3484

Магілёўская 6814 3827

Віцебская 7025 4182

Брэсцкая 8337 4193

Гомельская 8763 4878

Мінская 8881 5041

Мінск 14 425 7547

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі