Без Хрыста ўсё — марнасць

“Марнасць марнасцяў, — кажа Эклезіяст, — марнасць марнасцяў і ўсё марнасць.” (Экл 1,2)

Гэта значыць, што ўсё ў гэтым свеце не мае сэнсу. Такая логіка мудрасці Божай.

Усё марнасць і ўсё не мае сэнсу. Будаванне мастоў, як і іх зруйнаванне, тым больш будаванне сцен паміж людзьмі ў іх зносінах — усё не мае сэнсу. Усё — марнасць, аж пакуль чалавек сваё часовае зямное існаванне не напоўніць прысутнасцю Божай. І тады, як кажа апостал Павел: “Калі ж з’явіцца Хрыстус, жыццё вашае, тады і вы з’явіцеся разам з Ім у хвале” (Клс 3,3). Толькі разам з Богам і ў Богу чалавек знаходзіць сэнс свайго існавання, без Яго ўсё марнасць і сэнсу не мае.

Больш за тысячу гадоў гісторыі нашай краіны таксама ці будзе мець сэнс, калі Беларусь не будзе будаваць сваю будучыню на фундаметах Божых? А разам з тым будзе будаваць дзяржаву ў якой валадарыць Закон, што праяўляецца ў павазе да правоў кожнага чалавека і ў гарантыі правоў на сваю прыватную ўласнасць.

Без такіх фундаментаў ўсе памкненні і намаганні, якія можа мець і рабіць чалавек або дзяржаўная ўлада сэнсу не мае.

Божа, блаславі Беларусь і кожнага з нас. Дазволь пражыць так, каб ніхто, ні нашыя нашчадкі, ані нашыя суседзі, не маглі ніколі сказаць: “ іх жыццё – марнасць, бо яно не мае сэнсу».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі