Партал “Крыніца.інфо” адзначыў 5 гадоў
У Менску на офісе Беларускай Асацыяцыі Журналістаў прайшло адзначэнне 5-годдзя міжканфесійнага хрысціянскага інфармацыйнага партала “Крыніца.інфо”.
Вечарына пачалася з малітвы і прайшла вельмі цёпла.
Прысутнічалі заснавальнікі Анатоль Шырвель і Павел Севярынец, аўтары Эльвіра Гарошка, Аксана Ючкавіч, Аляксандр Тамковіч, Валер Мацкевіч, Вольга Севярынец, сябры Беларускай супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў ды чытачы, вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесіяў.
Былі гарбата, кава, пірог, торт і нават марозіва. Выступілі рэдактары ды аўтары, знайшліся новыя валанцёры, з’явіліся цудоўныя ідэі для спецпраектаў і пашырэння “Крыніцы” ў сацсетках.
Дзякуй Богу за гэтую сустрэчу!
І таксама ў гэты дзень, дзень выхаду першай кнігі Бібліі Францішка Скарыны (Псалтыр, 1517), адзначыла свой дзень народзінаў Эла Ігараўна Оліна, наш аўтар і матуля намесніка кіраўніка БАЖ Барыса Гарэцкага.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)