Дэпартаваны з ЗША мігрант-хрысціянін памёр у Іраку
Праваабаронцы паведамілі пра смерць у Іраку 41-гадовага Джымі Аль-Даўда, піша ВВС. Яго дэпартавалі з ЗША на фоне ўзмацнення жорсткасці міграцыйнай палітыкі адміністрацыяй Дональда Трампа. Выхадзец з хрысціянскай сям’і Аль-Даўд прыехаў у Амерыку яшчэ дзіцем, ніколі не быў у Іраку і не ведаў арабскай мовы. Ён памёр ад дыябету.
Аль-Даўд нарадзіўся ў Грэцыі і прыехаў у ЗША ў дзіцячым узросце, але меў ірацкае грамадзянства. Як паведаміў у “Фэйсбуку” яго адвакат Эдвард Баджока, у мужчыны былі праблемы з псіхічным здароўем — ён пакутаваў ад шызафрэніі, — а таксама меў нелады з законам.
Юрыст выклаў відэа, знятае да смерці Аль-Даўда. На ім дэпартаваны мужчына скардзіцца, што ў Іраку яму прыходзіцца вельмі цяжка.
“Я не разумею мовы. Сплю на вуліцы. У мяне дыябет. Я прымаю інсулін. Мяне пастаянна ірве — мяне ірве, я сплю на вуліцы і спрабую знайсці пражытак. У мяне тут нічога няма, па-ангельску тут ніхто не размаўляе”, — кажа мужчына на відэазапісы.
“Мяне спынілі агенты міграцыйнай службы і сказалі, што я еду ў Ірак. Я сказаў, што ніколі там не быў, і жыву ў нашай краіне амаль з нараджэння. Мяне адмовіліся слухаць”, — распавядае Аль-Даўд на адным з відэа.
На радзіму супраць волі
Род Аль-Даўда належыць да Халдзейскай каталіцкай царквы — адной з усходне-каталіцкіх цэркваў, якая выйшла з Царквы Усходу, чыя гісторыя ўзыходзіць да першага стагоддзя нашай эры.
У мусульманскім Іраку прадстаўнікі гэтай царквы — меншасць. У 2003 годзе ўварванне ў Ірак кааліцыі пад правадырствам ЗША прывяло да хвалі ганенняў супраць Вавілонскіх хрысціян, у 2011 сыход ЗША з краіны стаў прычынай новых пераследаў, а ў 2014 Ніневійскую раўніну ў Іраку, дзе знаходзяцца некалькі халдзея-хрысціянскіх паселішчаў, захапіла групоўка ІД.
Усе гэтыя падзеі суправаджаліся маштабнымі хвалямі іміграцыі. Сотні тысяч хрысціян-халдзеяў пакінулі сваю радзіму.
Сям’я Аль-Даўда бегла з Ірака ў Грэцыю яшчэ да ўсіх гэтых падзей. Джымі нарадзіўся ў эміграцыі. Грэцыя, у адрозненне ад ЗША, не дае грамадзянства ўсім дзецям, якія нарадзіліся на яе тэрыторыі, таму Аль-Даўд захаваў грамадзянства Ірака. Да таго як Джымі споўніўся год, яго сям’я пераехала ў Амерыку.
Як кажа адвакат, у Аль-Даўда былі праблемы з псіхічным здароўем, якія сталі прычынай праблем з законам у Амерыцы. Эдвард Баджока распавядае, што ў 2012 годзе Джымі ўварваўся ў гараж дома і скраў электрычныя інструменты.
У 2017 годзе Ірак, які не прымаў дэпартаваных з ЗША, заключыў пагадненне з адміністрацыяй Дональда Трампа. У абмен на выключэнне Ірака з спісу краін, з якіх ЗША перасталі прымаць бежанцаў, Ірак пагадзіўся прымаць дэпартаваных з ЗША людзей.
Пазней міграцыйная забарона Трампа была аспрэчана ў судзе, зараз яе дзеянне прыпынена.
Неўзабаве пасля гэтай здзелкі міграцыйная служба ЗША падчас рэйду ў Дэтройце арыштавала больш за сто іракцаў. Многія з іх знаходзіліся ў ЗША дзесяцігоддзямі. Наяўнасць судзімасці рабіла Джымі Аль-Даўда верагодным кандыдатам на дэпартацыю.
Прыкладна два гады праз, у чэрвені гэтага года, Аль-Даўд быў дэпартаваны, пасля таго як суд адхіліў апеляцыі праваабаронцаў. Рэйды ў месцах кампактнага пражывання мігрантаў з Блізкага усходу працягваюцца.
Напружанне ў дыяспарах
“Джымі Аль-Даўд не павінен быў з’яжджаць у Ірак, — гаворыцца ў заяве кангрэсмена-рэспубліканца, выбранага ў дзевятай акрузе штата Мічыган. — Мае паплечнікі па партыі і я неаднаразова заклікалі выканаўчую ўладу спыніць дэпартацыю такіх слабых катэгорыяў грамадзянаў . Зараз чалавек памёр”, — кажа ён.
Цалкам магчыма, што выпадак Аль-Даўда не будзе адзіным. Адміністрацыя Трампа праз суд дамаглася рашэння аб дэпартацыі на радзіму каля тысячы іракцаў.
“У супольнасці вялікі цяжар. Для многіх з тых, каго адпраўляюць назад, Ірак небяспечны”, — кажа прадстаўнік супольнасці вернікаў Халдзейскай царквы Марцін Манна.
Міграцыйная служба і Белы дома пакуль не каментавалі справу Аль-Даўда.
Іміграцыйная палітыка адміністрацыі Дональда Трампа выклікае крытыку з першых дзён яго прэзідэнцтва: яго ўказ аб забароне ўезду грамадзян шэрагу мусульманскіх краін, якія ўжо атрымалі статус бежанца, быў аспрэчаны ў судзе і прыпынены.
Палітыка раззлучэння мігрантаў, затрыманых на мяжы ЗША з Мексікай, з іх малалетнімі дзецьмі, і ўтрыманне дзяцей за кратамі падвяргаецца рэзкай крытыцы ў кангрэсе і ў прэсе. У чэрвені гэтага года ў Палаце прадстаўнікоў былі праведзены слуханні, дзе выступіла маці двухгадовай дзяўчынкі з Гватэмалы, якая памерла ў выніку лёгачнай інфекцыі, атрыманай ў міграцыйным цэнтры.
Іміграцыйна-мытную службу рэзка крытыкуюць за антысанітарныя ўмовы ў цэнтрах ўтрымання мігрантаў, цеснату, адсутнасць базавых пасцельных прыналежнасцяў і прадметаў гігіены — такіх, як мыла, — асабліва падвяргаецца крытыцы практыка раззлучэння маленькіх дзяцей з бацькамі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)