Георгій Рой: Убачыць чалавека

Матфей быў зборшчыкам падаткаў і працаваў на акупантаў-рымлян, пры гэтым падманваў сваіх суайчыннікаў каб атрымаць большы прыбытак самому сабе. Стаўленне грамадства, асабліва рэлігійна свядомай і патрыятычна настроенай яго часткі, да мытараў было адпаведнае: мытараў за людзей не лічылі. У вачах іншых яны былі як нейкія нелюдзі з якімі нельга размаўляць, да якіх нельга дакранацца і тым больш нельга бываць у іх дома, ці падзяляць з імі агульны стол. 

С чаго пачынаецца пакліканне мытара Матфея? Матфей сам піша пра гэта ў Евангеллі: “Іісус убачыў чалавека”. Іісус бачыць перад сабою не здрадніка, не злодзея, не грэшніка. Ён – Збаўца, бачыць перад сабою ЧАЛАВЕКА. Ён – Нябесны Айцец, адкідае ўсе чалавечыя стэрэатыпы і падзяленні, скідвае ўсе навешаныя людзьмі ярлыкі і звяртаецца да ЧАЛАВЕКА. Яго не цікавіць, што было раней у яго жыцці. Ён не перабірае ягоных грахоў, не дакарае за іх. Іісус проста кажа: “Ідзі за Мною”. Той падымаецца і ідзе…

Дай, Божа, і нам бачыць адзін у адным перш за ўсё чалавека.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
09.08.2019 Грамадства| Тэгі:




Блогі