Парафія ў Глыбокім запрашае крочыць разам у Браслаў да Маці Божай

Урачыстасці ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе ў гэтым годзе пройдуць 16-17 жніўня. Сёлета будзе адзначацца 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 20-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграму святкавання можна прачытаць ТУТ.

 

Пешая пілігрымка распачне свой шлях 14 жніўня святой Імшой у касцёле Святой Тройцы а 7-й гадзіне раніцы. Глыбоцкая парафія запрашае прайсці разам гэты шлях, каб разам адсвяткаваць юбілейныя ўрачыстасці.

Запіс: +37533 624-43-90 – дк. Уладзіслаў.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі