Мінюст дапусціў адмену смяротнага пакарання праз Палату прадстаўнікоў

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім атрымала адказ ад Міністэрства юстыцыі Беларусі на пытанне аб прыпыненні ўжывання смяротнага пакарання. Яна размясціла яго 9 жніўня на Facebook.

«Першы тыдзень адпачынку заканчваецца даволі плённа», — напісала яна.

69064424_1379708812197953_1389073654242869248_n

68756819_1379708862197948_4436027774485921792_n

 

 

 

 

 

 

 

Міністэрства юстыцыі ня выказала пярэчанняў адносна законапраекта, але назвала пытаньне «дыскусійным» і нагадала, што ў Нацыянальным сходзе ўжо створаная працоўная група па праблематыцы смяротнага пакарання. Алена Анісім у яе не ўваходзіць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі