Дапаможам першаму беларускаму хрысціянскаму радыё — «Радыё «Марыя»!

У сем’ях многіх беларускіх каталікоў раніца пачынаецца з эфіру Радыё «Марыя» – з набажэнствам, зарадам бадзёрасці ад праграмы «Прачнулася Беларусь», з добрай хрысціянскай музыкай.

Хрысціянскае радыё на беларускай мове пачало вяшчанне з 2016-га года як валанцёрскі праект, і цяпер дзясяткі людзей удзельнічаюць у тым, каб рыхтаваць праграмы, працаваць у сеціве і забяспечваць эфір.

«Крыніца.інфо» ужо рабіла інтэрвію са стваральніцай Радыё «Марыя» Яўгеніяй Найдовіч, якое можна пачытаць па спасылцы «Радыё «Марыя» — цуд валанцёрства. Інтэрв’ю са стваральніцай»

Вядома, «Радыё «Марыя» – некамерцыйны праект. Больш таго, яно існуе за ахвяраванні слухачоў і чытачоў. Зараз ёсць асаблівая патрэба ў тым, каб падтрымаць унікальны праект нашых братоў і сёстраў у Хрысце.

Падтрымаць першае беларускамоўнае хрысціянскае радыё магчыма самымі рознымі спосабамі. Вы можаце абраць найбольш зручны тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі