Любі і танцуй. Парафія ў Мёрах запрашае на танцавальную сустрэчу

Танцавальна-музычны гурт Quo Vadis сардэчна запрашае моладзь, на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 23-24 жніўня ў Мёрах. Арганізуе мерапрыемства мясцовая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Язафата Кунцэвіча пры дапамозе Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

 

Тэма танцавальнай сустрэчы — “Калі Бог займае першае месца ў тваім жыцці, усё астатняе будзе на сваім”. Дэвіз сустрэчы — «Любі і танцуй». Падчас сустрэчы будзем вучыцца выражаць праз танцы свае пачуцці да Бога, перажыванні, любоў.

Удзельнікам пажадана падрыхтаваць танец. З сабой неабходна мець зручны абутак і дажджавік (на выпадак дажджу).

Для ўдзелу ў танцавальнай сустрэчы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю да 15 жніўня 2019 года.

Кошт удзелу: 5 рублёў.

Па ўсіх пытаннях звяртацца:

+37529 558-46-25 — с. Таццяна Гмыза
+37533 399-88-24 (Viber) — Дзіяна
+37533 399-88-25 — Вікторыя

СatholicNews

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі