15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

15 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтая традыцыя распаўсюджана ва ўсім хрысціянстве, хоць пра апошнія дні жыцця, пра смерць і ўнебаўзяцце Маці Божай у Евангеллі згадак няма. Няма ні магілы Марыі, ні Яе рэліквій, у сувязі з чым няма нейкага аднаго асаблівага месца Яе культу.

Таямніцу ўзяцця Марыі ў неба з целам і душой абвясціў як догмат веры 1 лістапада 1950 г. Папа Пій XII. Папа верыў, што абвяшчэнне новага марыйнага догмату стане вялікім імпульсам да развіцця культу Маці Божай, і гэта накіруе свет на добры шлях. Свята, якое ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай, называлася «Памяццю Святой Марыі», змест яго быў звязаны з Яе «нараджэннем для неба». У хуткім часе яно было перайменавана ва «Успенне Марыі» (V ст.), «Пераход» (VІ ст.), а потым «Унебаўзяцце» (VІІІ ст.). З VІ ст. на Усходзе 15 жніўня пачало адзначацца свята «шлях Марыі дадому».

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
15.08.2019 Без рубрики|




Блогі