«Незапланаваная»: забаронены фільм нумар адзін

Пра-лайф фільм «Незапланаваная» стаў бэстсэлерам нумар адзін сярод DVD на Amazon, паведамляе тэлеканал ТБН.

Фільм распавядае праўдзівую гісторыю былога дырэктара клінікі Planned Parenthood Эбі Джонсан, якая пакінула сваю кіруючую пасаду ў арганізацыі, што здзяйсняе аборты, і ўстала на абарону ненароджаных жыццяў.

Менавіта гэты фільм адмовіліся паказваць адразу некалькі буйных тэлеканалаў Канады (і фактычна аформілі забарону на яго пракат) — паколькі ён абараняе права на жыццё для ненароджаных дзяцей.

Фільм кінакампанія Pure Flix ў цяперашні час з’яўляецца бэстсэлерам № 1 у катэгорыі «Драма», і № 2 у «Агульнай» катэгорыі Amazon, саступаючы «Спадчыннікам 3» Дыснею.

Іншы хрысціянскі фільм «Прарыў», які ў цяперашні час уваходзіць у дзесятку лепшых на Amazon, займае трэцяе месца ў катэгорыі «Драма» і дзесятае месца ў «Агульнай» катэгорыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі