У Чарнігаве прайшоў форум у падтрымку беларускай аўтакефаліі

У Чарнігаве з ініцыятывы Руху салідарнасці “Разам” адбыўся форум у падтрымку аўтакефаліі для беларускай праваслаўнай царквы. У форуме ўзялі ўдзел святары Праваслаўнай Царквы Украіны, Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы, прадстаўнікі інтэлігенцыі і грамадства – агулам больш 100 чалавек.

Ад імя ўкраінскага боку ўдзельнікаў форума прывітаў сакратар Чарнігаўскай епархіі ПЦУ. З грунтоўным дакладам, прысвечаным беларускай аўтакефаліі, выступіў архіепіскап БАПЦ Святаслаў (Логін). Паводле ягоных словаў, Канстанцінопальскі патрыярхат, надаючы томас аб аўтакефаліі Украіне, прызнаў Беларусь сваёй кананічнай тэрыторыяй, а значыць, і Беларусь мае поўнае права на царкоўнае самакіраванне. Праўда, пакуль застаецца невыканальнай іншая ўмова прадастаўлення аўтакефаліі – жаданне кіраўніцтва Беларусі мець самакіроўную царкву.

Удзельнікі форума наведалі набажэнства за Беларусь у чарнігаўскай Кацярынінскай царкве і правялі экскурсію па горадзе.

На гэты момант Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква не мае рэгістрацыі ў Беларусі – некалькі яе прыходаў дзейнічаюць нелегальна. Зарэгістраваныя прыходы БАПЦ з царкоўнымі будынкамі маюцца ў ЗША.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі