Папа: крывадушнасць – найгоршы вораг хрысціянскай любові

Сапраўднае навяртанне забывае пра ўласныя інтарэсы: гэта шчодрасць і дапамога слабым і бедным, — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі 21 жніўня 2019 г. у Ватыкане.

Святы Айцец працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных разважанню над зместам Кнігі Дзеяў Апосталаў, і засяродзіўся на тэме супольнасці, на здольнасці “рабіць агульным”, “дзяліцца”, што павінна адрозніваць хрысціян.

“Касцёл заўсёды характарызаваўся гэтым жэстам хрысціян, што адмаўляліся ад рэчаў, якія былі лішкам, не былі патрэбныя, каб даць іх тым, хто меў у іх патрэбу. І гэта не толькі грошы: гэта яшчэ і час. Колькі хрысціян — вы, напрыклад, тут, у Італіі — колькі хрысціян працуюць валанцёрамі! Гэта цудоўна! Гэта супольнасць: дзяліцца ўласным часам з іншымі, каб дапамагчы тым, хто гэтага патрабуе”, — адзначыў Пантыфік.

Такім чынам, супольнасць, па словах Папы, становіцца новай формай стасункаў паміж вучнямі Езуса, і яе асновай з’яўляецца ўзаемная любоў: не любоў на словах, не прытворная любоў, але любоў ва ўчынках, у дапамозе адзін аднаму, канкрэтная любоў, дадаў Францішак. Хрысціянін не можа заставацца абыякавым да праблем, з якімі сутыкаюцца яго бліжнія.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
23.08.2019 Без рубрики|




Блогі