Фота з партала krynica.info прадстаўлены на выставе ў Мінску
У касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску праходзіць фотавыстава «Чатыры ўзросту веры», складзеная з фатаграфій, якія можна знайсці ў электронным выглядзе на партале krynica.info. Свае працы на паперы на суд гледачоў выставіла пастаянны аўтар партала Ціна Палынская.
Выставу ў Ніжнім зале Чырвонага касцёла 23 жніўня адкрыў ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк, благаславіў аўтара экспазіцыі, яе працы і тых, хто сабраўся на ўрачыстасць гледачоў.
Ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк на адкрыцці выставы
Ціна супрацоўнічае з krynica.info з самага пачатку працы партала, якому ў гэтым годзе споўнілася пяць гадоў , і з’яўляецца аўтарам найбольшай колькасці публікацый — звыш 22 тыс. Як напісаў у сваім водгуку пра выставу адзін са стваральнікаў партала Павел Севярынец, перад такой колькасцю публікацый любы журналіст з павагай здыме капялюш. Падтрымаць фатографа прыйшлі сябры і калегі, сярод якіх і першы рэдактар парталу Анатоль Ширвель.
Цікавая гісторыя выставы. Як журналіст, хрысціянка і вандроўніца, Палынская часта і па рэдакцыйным заданні, і па ўласнай ініцыятыве наведвае мноства хрысціянскіх храмаў, удзельнічае ў пілігрымках разам з дочкамі, робіць фота-справаздачы, якіх назапасілася мноства. Адзін з сяброў-святароў, паглядзеўшы фатаграфіі на паперы, натхніў аўтара тым, што гэтыя працы вартыя выставы.

У інтэрв’ю парталу krynica.info Ціна Палынская сказаў, што ніколі не імкнулася адлюстраваць нейкую штучную ідэю ў сваіх фотаздымках, але, як чалавек, душа якога імкнецца да Бога, заўсёды ўважліва ўглядаецца ў твары і падзеі, і потым здзіўлена заўважае, як атрымалася захаваць нейкія асаблівыя, адухоўленыя моманты. «Напэўна, спачатку бачыш сэрцам, а потым ужо разумееш, што і ў кадр гэта невысказываемое патрапіла», — сказаў Ціна.
Рокер Піт Паўлаў спявае ў касцёле з біскупам Буткевічам, тата Рымскі ідзе па дарозе, малады святар у свецкім адзенні рыхтуецца за секунды да надзявання ўборы, юная мама і юная манашка разам у адным кадры глядзяць у далеч — здаецца, што кожны наведвальнік выставы знойдзе на ёй «свае» сюжэты, якія буду сугучныя асабістым перажыванням.
Аўтар адзначыла, што на выставу адабрала фатаграфіі, звязаныя з жыццём Каталіцкага царквы. Аднак у яе ўжо ёсць такія ж шырокія і адухоўленыя падборкі фотаработ, якія адлюстроўваюць сённяшні дзень Праваслаўных і Евангельскіх цэркваў Беларусі. У яе планах стварыць тэматычныя экспазіцыі аб жыцці розных канфесій. Выстава адкрыта для наведвання, пакуль адкрыты касьцёл. Уваход вольны.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)