Маштабная праверка “Брацтва трох Віленскіх мучанікаў” – “наезд” на беларускасць ў РПЦ?

Мітрапаліт Павел, глава Беларускага экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы, ініцыяваў маштабную праверку дзейнасці “Брацтва ў гонар Трох Віленскіх Мучанікаў” – гнязда беларускасці, якое дзейнічае пры Свята-ПетраПаўлаўскім саборы Менску.

Яшчэ з пачатку 1990-ых гадоў Брацтва стала найбуйнейшым асяродкам беларусізацыі праваслаўя, выдавала дзясяткі кнігаў, календароў, альманахаў, гуртавала нацыянальную праваслаўную інтэлігенцыю, рыхтавала кадры для праваслаўнай асветы па ўсёй краіне. Супрацоўнікі брацтва наладзілі шырокае міжнароднае супрацоўніцтва з іншымі цэрквамі і замежнымі хрысціянскімі супольнасцямі, і дагэтуль праводзяць шматлікія міжканфесійныя семінары ды канферэнцыі.

Адзначаецца, што Брацтва было фінансава незалежным ад мітраполіі – і, відавочна, мэтай праверкі ёсць паставіць дзейнасць паспяховага і ўплывовага служэння пад кантроль мітрапаліта Паўла.

Мікола Матрунчык, які кіруе Брацтвам, шкадуе, што увага да беларускасці і дзейнасці супольнасці, характэрная для мітрапаліта Філарэта, за часы кіраўніцтва мітрапаліта Паўла змянілася на ігнараванне.

Цяпер за ігнорам прыйшла праверка па некалькіх дзясятках пунктаў. “Наезд” на Брацтва выглядае скрайне трывожна – як наступ “рускага міру” на выспу беларускасці ў РПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі