Канікулы з Богам у Шчучыне – вачыма моладзі з Мастоў

Хвала Хрысту! Вас вітае моладзь з Мастоў. Так здарылася, што у гэтым годзе, на запрашэнне айцоў піяраў, мы патрапілі ў Шчучын, на канікулы з Богам 2019.

Лета – гэта тая пара, калі чалавек можа больш прысвяціць свайго асабістага часу на праслаўленне Госпада. Прыехаўшы ў Шчучын, мы сталі сведкамі таго, як Пан Бог яднае розных людзей, і тых маленькіх, і трошкі старэйшых, і дарослых.

Тэма гэтых Канікулаў з Богам – гэта «Шчаслівыя тыя, хто слухае і выконвае слова Божае». Разам з усімі ўдзельнікамі КзБ кожны дзень мы перажывалі незабыўныя супольныя хвіліны, сустракаючыся на штодзённых малітвах, гульнях, забавах і танцах.

Дадаткова, кожны вечар для выхавацеляў і моладзі старэйшай былі падрыхтаваныя невялічкія вячоркі: Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Крыжовы шлях, а таксама праслаўленне спевам Нашага Айца на вуліцах горада.

Што найбольш застанецца ў нашай памяці? Думаю дзеці! Прыемна было бачыць усмешкі на іхніх захопленых тварах, іхнія радасныя вочы. Гэта быў цудоўны час, мы сапраўды адчулі сябе – шчаслівымі.

Хочацца падзякаваць Богу за тое, што ён падараваў нам магчымасць быць там, а асабіста айцоў піяраў, якія ахвотна запрасілі нас на першыя для нас у Шчучыне Канікулы з Богам.

З нецярпеннем будзем чакаць наступнага лета, каб зноў сустрэцца з вялікай Шчучынскай сям’ёй!

Тэкст: Ганна Лагоцкая

Фотаздымкі: а. Віталій Слука SP, Рыта Янкоўская

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі