Пад Брэстам ушанавалі памяць хрысціянскага дэмакрата, які загінуў ва Ўкраіне

Пад Брэстам, на могілках у Камяніцы-Жыравецкай прайшло ўшанаванне памяці Алеся Чаркашына – верніка евангельскай царквы і хрысціянскага дэмакрата, які загінуў 4 гады таму на Данбасе.
10 жніўня 2015 года кіраўнік Берасцейскай БХД, медбрат і капелан «Тактычнай групы «Беларусь» Алесь Чаркашын атрымаў цяжкія раненні ў баі пад Белакаменкай каля Данецка — і 28 жніўня ў шпіталі ў Запарожжы адышоў да Бога.

У 2016 годзе на ягонай магіле быў усталяваны помнік з цытатай з Бібліі.

«Жыць і паміраць трэба так, каб людзі хацелі сустрэцца з табой на небе. З Алесем Чаркашыным хочацца сустрэцца і абняць яго, як брата — каб такі сябра быў з табой у вечнасці» — cказаў, выступаючы каля помніка, сустаршыня БХД Павел Севярынец.

На могілках былі бацькі, сябры, людзі з Берасця, Бярозы, Кобрына, Менску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі