У верасні праваслаўную Літургію па-беларуску будуць служыць у Вільні
Прадстаўляем вашай увазе расклад на верасень 2019 года Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі і Літвы. Сачыць за зменамі ў бягучым раскладзе можна на старонцы liturgy.churchby.info або ў сацыяльных сетках facebook.com і vk.com.
Мінск
6 верасня, пятніца – прападобнамучаніка Серафіма Шахмуця, архімандрыта Жыровіцкага (1946), сабору Жыровіцкіх святых
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)
https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/
7 верасня, субота
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)
http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij
8 верасня – Нядзеля 12-я пасля Пяцідзясятніцы, Уладзімірскай іконы Найсвяцейшай Багародзіцы
8:30 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) (кожную 2-ю нядзелю месяца)
https://www.facebook.com/church.suharava/, http://arhangelhram.by/bogosluzhenie
13 верасня, пятніца
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)
https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/
14 верасня, субота – пачатак індыкта – царкоўнага года (царкоўнае навалецце)
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)
http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij
20 верасня, пятніца –
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)
https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/
21 верасня, субота – Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі
6:30 (7:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)
(імаверна – сачыце за раскладам: http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij )
22 верасня – Нядзеля 14-я пасля Пяцідзясятніцы
10:40 – царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, вул. Кірылы і Мяфодзія 7/1 (ст.м. “Няміга”) http://minda.by/расписание-богослужения/
27 верасня, пятніца – Узвышэнне Святога і Пачэснага Крыжа Гасподняга
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)
https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/
28 верасня, субота – Ражкоўскай іконы Божай Маці (1942)
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)
http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij
+ бонус: Вільня
Праваслаўная Боская літургія на беларускай мове для ўдзельнікаў Кангрэса даследчыкаў Беларусі і ўсех ахвочых, з дабраславення Мітрапаліта Інакеція Віленскага (Праваслаўная царква ў Літве).
Час: 28 верасня 2019 года (субота) 8:00-8:50.
Месца: царква св. Параскевы Пятніцы*, Вільнюс, вул. Вялікая, 2 (Vilnius, Didžioji g. 2, https://www.paraskevi.lt).
*Царква Віленскай беларускай гімназіі ў міжваенны час.
Богаслужэнне арганізавана секцыяй “Царква і гвалт: ахвяры, агрэсары, сведкі” і Супольнасцю багасловаў і царкоўных дзеячаў у замежжы.
Мінская вобласць
1 верасня – Нядзеля 11-я пасля Пяцідзясятніцы
7:00 – Кафедральны сабор Пераяўлення Збаўцы (г. Заслаўе, Мінскі р/н)
https://vk.com/zaslavl_hram, https://www.facebook.com/groups/zaslavlsobor
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай (г.п. Івянец, Валожынскі р/н)
9:00 – царква ў гонар Сабору беларускіх святых (в. Любань, Вілейскі р/н)
15 верасня – Нядзеля 13-я пасля Пяцідзясятніцы
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай (г.п. Івянец, Валожынскі р/н)
29 верасня – Нядзеля 15-я пасля Пяцідзясятніцы, пасля Узвышэння
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай (г.п. Івянец, Валожынскі р/н)
Гродна
1 верасня – Нядзеля 11-я пасля Пяцідзясятніцы
9.00 – царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 10
(кожную 1юю нядзелю месяца) http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau
7 верасня, субота
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau
8 верасня – Нядзеля 12-я пасля Пяцідзясятніцы, Уладзімірскай іконы Найсвяцейшай Багародзіцы
10.00 – Ніжняя царква Старога замка, вул. Замкавая, 21
14 верасня, субота – пачатак індыкта – царкоўнага года (царкоўнае навалецце)
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,
http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau
9.00 – Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23
http://pokrovgrodno.org/be
15 верасня – Нядзеля 13-я пасля Пяцідзясятніцы
9:00 – царква Сабору беларускіх святых (верхні храм), праспект Янкі Купалы, 90
(кожную 3юю нядзелю месяца) http://svbs.by/church/raspisanie
21 верасня, субота – Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau
22 верасня – Нядзеля 14-я пасля Пяцідзясятніцы
9:00 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага), вуліца Дамейкі, 7 (кожную 4юю нядзелю месяца)
http://grodno-orthodox.by/cases/timetable.html
28 верасня, субота – Ражкоўскай іконы Божай Маці (1942)
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau
9.00 – Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23
http://pokrovgrodno.org/be
_________
FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)
Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка)
Ларысы Геніюш (7 красавіка)
Максіма Багдановіча (25 мая)
(Падрабязней – на сайце сабора: http://sppsobor.by/bractva/vilna/belservice/431).
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)