У Менску прэзентавалі кнігу «Евангельскія хрысціяне ў Беларусі: пяць стагоддзяў гісторыі (1517 — 2017)»

У Менску ў будынку царквы «Ласка Божая» ў прысутнасці епіскапаў пяцідзясятнікаў Сяргея Цвора, баптыстаў Леаніда Міховіча, адвентыстаў Вячаслава Бучнева і харызматаў Леаніда Вараненкі, а таксама рэктара тэалагічнага інстытута ХВЕ Сяргея Паднюка прайшла прэзентацыя кнігі «Евангельскія хрысціяне ў Беларусі: пяць стагоддзяў гісторыі».

Кніга, выдадзеная з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі, на больш чым 500 старонках падрабязна распавядае пра гісторыю евангельскага руху у ВКЛ і Беларусі — ад казані Марціна Лютэра да нашых дзён.

З грунтоўнай рэцэнзіяй на кнігу выступіў гісторык Андрусь Унучак.

Суправаджалі прэзентацыю пранікнёныя музычныя і тэатральныя нумары ў выкананні сябраў беларускамоўнай евангельскай царквы «Ян Прадвеснік».

Кіраўнік евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў Леанід Міховіч, а таксама рэктар Сяргей Паднюк і Андрэй Унучак выступалі па-беларуску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі